Опрос


ТЕМЫ

Последние комментарии

След в истории

Пра ВКЛ для дарослых і дзяцей

Версия для печатиВерсия для печатиОтправить на e-mailОтправить на e-mail
Автор: 
Галина ХИТРИКОВА.

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова і мастака Зміцера Герасімовіча «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» адбылася ў Магілёве па ініцыятыве Магілёўскага аддзялення Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Гэта яшчэ адна спроба распавесці пра стварэнне і лёс ВКЛ, закранаючы самыя вострыя пытанні.

Расказваючы пра кнігу,Уладзімір Арлоў некалькі разоў падкрэсліваў, што сваю галоўную задачу бачыў у тым, каб на аснове гістарычных фактаў даказаць прыналежнасць продкаў сённяшніх беларусаў да вялікай сям’і еўрапейскіх народаў. Атрымалася гэта ў яго ці не, вырашаць чытачу. І яму ж ацэньваць спробу прадставіць гісторыю краіны з дапамогай ілюстрацый – іх у кнізе больш за дзве тысячы. Фотаздымкі і рэканструкцыі, летапісныя мініяцюры і гравюры, як расказаў Зміцер Герасімовіч, збіраліся ў прыватных калекцыях, у архівах і музеях Беларусі і краін-суседак. Даволі вялікая іх колькасць друкуецца ўпершыню.

Не менш цікавай асаблівасцю выдання з’яўляецца і тое, што расповед пра Вялікае Княства Літоўскае не заканчваецца 1795 годам, калі дзяржава перастала існаваць. Кніга мае раздзелы пра тое, як ідэя ВКЛ працягвала жыць у наступныя гады і нават у савецкі час, як нашы продкі неаднойчы рабілі спробу адрадзіць былую велічную дзяржаву. Асаблівая ўвага ў выданні надаецца сталіцы ВКЛ – Вільні – і лёсу гэтага горада. Ёсць тут і малавядомыя шырокаму колу чытачоў факты, як, напрыклад, існаванне ЛітБел дзяржавы або Сярэдняй Літвы, ёсць звесткі пра той перыяд, калі Вільня на працягу 40 дзён была ў складзе БССР.

На: Пра ВКЛ для дарослых і дзяцей

Вырас на кнігах Арлова. "Таямніцы Полацкай гісторыі", "Дзесяць вякоў беларускай гісторыі" - адназначна раю прачытаць.