Опрос


ТЕМЫ

Последние комментарии

След в истории

Захаваем сваё

Версия для печатиВерсия для печатиОтправить на e-mailОтправить на e-mail

З нагоды Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін Ма-гілёўскае таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны зладзіла імпрэзу. Ініцыятыву пазнаёміць зацікаўленых жыхароў са спадчынай Магілёва падтрымаў ксёндз касцёла Святога Станіслава Раман. Ён прапанаваў для правядзення сустрэчы каталіцкі храм (што вельмі сімвалічна), які, як вядома, таксама з’яўляецца помнікам гісторыі і архітэктуры.

Да ўвагі ўдзельнікаў імпрэзы былі прадстаўлены ўнікальныя фотаздымкі, якія дапаўнялі распавед пра магілёўскія храмы – праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія, іўдзейскія – і гістарычныя мясціны – страчаныя і захаваныя. На шчасце, ёсць пра што весці гаворку – горад на Дняпры са старажытных часоў слаўны сваімі помнікамі архітэктуры і традыцыямі дойлідства. Але ж, на жаль, большасць з таго, што было адметнасцю Магілёва ў розныя часы яго існавання, да сенняшніх дзён не захавалася. У тым ліку Багаяўленская царква і езуіцкі калегіум, Іосіфскі сабор і халодная сінагога на Школішчы, касцёл Святога Антонія і Троіцкая царква… Гэты спіс можна працягнуць далей.

Небагата захавалася і дакументаў, з дапамогай якіх магчыма «праліць святло» на лёс згубленай спадчыны. Але ж яны ёсць, што і дае магчымасць гаварыць з надзеяй пра аднаўленне страчанага, як гэта было зроблена еўрапейскімі краінамі пасля Другой сусветнай вайны.

А ўявіць, як выглядаў Магілёў дзвесце і трыста гадоў таму, зацікаўленым гісторыяй краязнаўцам дапамагалі карціны зна-камітага магілёўскага мастака Васіля Камарова, якія, дарэчы, напісаныя на аснове захаваных дакументаў, артыкулаў і ўспамінаў.

Асаблівай увагі патрабуюць і помнікі, якія ў тым ці іншым стане «дажылі» да нашых дзён. Удзельнікам імпрэзы было прапанавана далучыцца да іх аховы, прыняўшы ўдзел у добраўпарадкаванні, якое ТБМ традыцыйна ладзіць у веснавыя і летнія дні.