Опрос


ТЕМЫ

Последние комментарии

Регион

Саламяны павучок прынясе шчасця ў хату бачок

Версия для печатиВерсия для печатиОтправить на e-mailОтправить на e-mail
Автор: 
Татьяна ПОДЛИПСКАЯ.

“Быхаў — адзін з першых гарадоў Магілёўшчыны, дзе майстар па саломапляценні Ірына Кухціна адрадзіла старадаўняе рамяство — саламяных павукоў, — кажа вядучы метадыст абласнога Цэнтра народнай творчасці Алёна Цішкевіч. — Зараз мы збіраем неабходныя дакументы, каб Быхаўскаму рамяству — пляценне саламяных павукоў — прысвоіць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Саламяныя павукі для Быхаўшчыны – такая ж адметная асаблівасць, як шапавальства для Дрыбіншчыны”.

Ірына Кухціна – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. У яе руках саломка ператвараецца ў чароўныя эксклюзіўныя рэчы.

“Саламяныя павукі – адны з самых старажытных твораў з саломкі, — рассказвае Ірына Генадзьеўна. Нашы продкі вывешвалі іх перад Новым годам на самым ганаровым месцы, каб яны аберагалі хату і гаспадароў. Праз год стары “павук” спальваўся і на яго месцы з’яўляўся новы. “Павука” падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых у час вяселля. Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны “павук”, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт. Асаблівасць быхаўскіх павукоў у тым, што у нас пераважаюць ромбавыя формы”.

Ірына Кухціна з вялікай увагай ставіцца да захавання рамесніцкіх традыцый роднага краю. Усе яе памкненні бяруць свой пачатак з маленства. Амаль з калыскі мая гераіня назірала за тым, як нешта робіць з лазы і саломы яе бабуля Еўдакія і маці Тамара.

Бацькоўская ж хата літаральна ззяла прыгожымі самаробнымі дыванамі, ручнікамі, карункамі і шматлікімі вырабамі з саломы.
Калі Іра крыху падрасла, сваякі пачалі вучыць яе правільна трымаць пяльцы, рабіць саламяных лялек, павукоў.

“У маёй калекцыі каля сотні традыцыйных саламяных абярэгаў – вялікіх і маленькіх, простых і складных, але заўсёды не падобных адзін да аднаго, — кажа Ірына Генадзьеўна. — Некаторыя з іх аб’яднаны ў калекцыі “Святочныя павукі”, “Вялікія і маленькія”, “Захавальнікі вясковых хат” і інш.
Радуе, што «павукамі» я здолела захапіць і выхаванцаў, і калег, і сваю дачку, якая, я ўпэўнена, працягне нашу справу».