Опрос


ТЕМЫ

Последние комментарии

Общество

Віншаванне са святам Божага Нараджэння!

Версия для печатиВерсия для печатиОтправить на e-mailОтправить на e-mail
Автор: 
Дэкан Магілёўскі, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, кс. Юры Быкаў.

«Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць: нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца» (Лк 2, 10-11).

Дарагія чытачы!
Гэтыя словы, з якімі анёл звярнуўся да пастушкоў, пераказваюць нам асноўны сэнс надыходзячага свята Божага Нараджэння. Яно нібы перакідвае мост паміж вечным і часовым, бачным і нябачным і дае нам магчымасць сустрэцца з Богам як з чалавекам. Езус – гэта Эмануэль – Бог з намі, у нашай чалавечай прыродзе, у нашай гісторыі і ў нашым жыцці. Ён і сёння стукае ў дзверы нашых сэрцаў і хоча ўвайсці, каб зрабіць нас духоўна прыгажэйшымі.

Ад усяго сэрца віншую вас з урачыстасцю Нараджэння Езуса Хрыста! Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашую веру і вашую надзею, а любоў заўсёды жыве ў вас і ў вашых сем’ях!