Опрос


ТЕМЫ

Последние комментарии

КУРСЫ ВАЛЮТ

Культура

Лiтаратурная старонка «МВ» «Натхненне». Люты 2017

Версия для печатиВерсия для печатиОтправить на e-mailОтправить на e-mail

Лiтаратурная старонка «МВ» «Натхненне».


Міхаілу Уласенку – 80

Міхаіл Аляксандравіч Уласенка нарадзіўся 10 лютага 1937 года ў вёсцы Юшкавічы Мсці­слаў­скага раёна Магілёўскай вобласці. Атрымаў прафесію жур­наліста, скончыўшы Вышэйшую партыйную школу. Працаваў літаратурным супрацоўнікам крычаўскай раённай газеты, галоўным рэдактарам Магілёўскага абласнога тэлерадыёкамітэта, горацкай раённай газеты «Ленінскі шлях», уласным карэспандэнтам «Магілёўскай праўды». Зараз уласны карэспандэнт абласной газеты «Зямля і людзі». Яго вершы і іранічныя мініяцюры друкуюцца ў газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Вожык», у калектыўных выданнях Саюза пісьменнікаў Беларусі, народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова».
Міхаіл Уласенка – аўтар паэтычных зборнікаў «Мелочи жизни» (2005), «Базар житейской суеты» (2010), «Вершаплёт» (2016).
У сваіх мініяцюрах паэт закранае істотныя бакі нашага жыцця, з лёгкай іроніяй пазірае на розныя з’явы ў сацыяльнай, эканамічнай і культурнай сферах грамадства. Акрамя мініяцюр, піша сатырычныя вершы, паэмы, апавяданні, артыкулы на беларускай і рускай мовах.

Дробязі жыцця
За морам не без драм,
Хапае ў нас пакут…
Мы хочам жыць, як там,
Працуем жа – як тут.
***
Мабільнік наша моц і сіла,
З ім шмат і радасці, і зла.
Мне з лесу цешча
пазваніла,
Яна у багну запаўзла.
***
Юбілейныя стасункі –
Вушы як не адарвуць.
І такія падарункі,
Што цябе перажывуць.
***
У жыцці мне шанцавала,
Але не змог пазбегнуць
зла…
Каб маладосць усё
спазнала,
Яна б і ў старасці змагла.
***
Багатым быў – купаўся
ў славе,
Радня любіла, землякі,
А як «прыладзіўся» на лаве,
Сябры пытаюць: «Хто такі?»
***
Плод забаронены –
салодкі,
А шлях да хабару кароткі,
І моцна хабарнікаў б’юць…
Ды што рабіць, калі даюць?!
***
У чыноўніцкай канторы
Работы – не абняць
вачыма;
У папяровым тонуць моры –
Даюць занятак чын
для чына.
***
Яму б за шкоднасць –
малака,
Бо працуе – не суняць:
Падседжвае лайдака,
Крэсла каб яго заняць.
***
Мудры той, хто робіць
чэсна.
Тут і мудрасць вам уся.
Увінцілі вас у крэсла –
Не выкручвайцеся.
***
Мы ўсе жывём сабе
ва ўгоду
З жаданнем блізкім
дагадзіць,
І так спаскудзілі прыроду,
Што сорам літасці прасіць.
***
Ад смехацішчы да бяды
Хадзіць далёка і не трэба:
Паднёс ляжачаму вады –
Ён запрасіў віна і хлеба.
***
Свет дрэйфуе
На плытах падману,
Вось і я вам
«Ліпу» паднясу:
Схапілі за руку
«Таксікамана» –
Ён у пад’ездзе
Нюхаў каўбасу.
***
Хто ў сталіцы нарадзіўся,
Той у вёску не хадок.
Рады я – перасяліўся
Ў новы аграгарадок.
***
Наперадзе нямерана
турбот,
Пражытае адорана
наварам;
А таму люблю я Новы год,
Што някепска захаваўся
ў старым.

Вячеслав Иванов – поэт, публицист. Член Союза российских писателей. Автор поэтических сборников «Нас на Земле двое» (2012) и «Крылья» (2014).
Родился в 1982 году в городе Смоленске. Окончил Смоленскую гимназию им. Пржевальского, а затем Смоленский филиал Московского энергетического института. По образованию инженер.
Лауреат поэтического фестиваля «Рубикон» (Смоленск, 2011 г.), дипломант финальной части межвузовского литературного форума «Осиянное слово» им. Н. Гумилева (Москва, 2013 г.). Публиковался в альманахе «Под Часами» смоленского отделения Союза российских писателей (2011, 2012, 2015), Санкт-Петербургском литературном журнале «Окно», литературном журнале «Юность» (2012, №1, 2016, №3), в газете «Литературная Россия» (2013, №10).
Отмечен губернаторской стипендией «Молодые таланты» (2013). Финалист литературной премии «Северная земля» (2014, 2015).

***
Нежностью первого снега
Я покорен.
Ни одного человека
Под фонарем.

Только потоки снежинок
В светлом пятне.
Сколько исправить ошибок
Хочется мне.

Если бы ты понимала,
Если… Хотя
Утром какой-нибудь малый,
Здесь проходя,

Грязной кирзою натопчет…
Варвар! Ты знал,
Сколько мне стоила ночи
Той белизна?

***
Я любил ее до потери
Ощущения твердой почвы.
Этой женщине я не верил,
Но хотелось поверить очень.

Я бросал ее, словно камень,
В голубую прозрачность моря.
И своими спасал руками
Ту, что мне приносила горе.

Этой женщине я поведал
Тайны самой святой молитвы.
Одержать над собой победу
Ей позволил без всякой битвы.

Я простил ей грехов немало,
Мнил себя, то Христом, то Буддой,

Потому что она сказала,
Что светлее меня – не будет.

***
Чуть отдалившись от вокзала,
Я не узнал в окошке местность,
Но проводница мне сказала,
Что поезд мчится в неизвестность.

И ни полей, и ни избёнок:
Всё, будто в утреннем тумане.
И я, как брошенный ребенок,
Хочу обратно в детство, к маме.

Мне было пять, когда под вечер
Пришел домой отец не в духе
И рассказал, что мать «далече…»,
Что, мол, «глаза ее потухли»,

Что «стало ей приютом небо
Заместо нашего барака».
И, протянув краюху хлеба,
Обнял меня и долго плакал…

А поезд мчится все быстрее,
Звенит стакан о подстаканник.
Но разве чай меня согреет…
И я, закрыв лицо руками,

Входя с вагоном вместе в штопор,
Вдруг вижу белую палату,
И слышу тихий мамин шепот,
Как будто в чем-то виноватый.

И поезд – свод больницы ветхой,
Где проводница – врач-безбожник.
И ускользающее эхо:
«Сынок, увидимся, но позже…»

***
Моя бабушка верит в Бога.
Перекрестит меня всегда,
Если мне далеко в дорогу,
Чтоб со мной не стряслась беда.

У нее на столе икона,
На иконе той – Божья мать.
Свет струится в проем оконный
На застеленную кровать.

И стоит за буфетной дверцей
Книга с правдой такой простой.
Моя бабушка верит сердцу,
Хоть и пьет от него настой.

Говорит: «Потерпи немного».
И сует мне Завет – прочти!
Моя бабушка верит в Бога,
И я тоже уже почти.


Адзінай мовай з небам гаварыць

Аўтар гэтай нізкі вершаў паэт Алесь Казека зусім нядаўна ўзначаліў Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Чытачы ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з яго грамадскай і жыццёвай пазіцыяй, прачытаўшы інтэрв’ю з ім у адным са студзеньскіх нумароў газеты. Сёння Алесь Казека ўжо ў вершах працягвае разважаць пра веру, сяброўства, бацькоўскую спадчыну, Айчыну.

***
Скрыжаванні дарог, і пакутаў,
і лёсаў –
Наш вандроўніцкі поступ зямны.
Толькі гімнам гучаць ад зямлі
да нябёсаў
На званіцах святыя званы.
Мы прыходзім адны і адны пакідаем
Дні надзеяў, чаканняў гады,
Але кожны ў сябе калі-небудзь
спытае:
– Хто я тут?.. І вандрую куды?
І ці здолееш ты адказаць, чалавеча,
Перад тварам свайго небыцця:
Што ты здолеў змяніць у рушэнні
адвечным
За імгненне зямнога жыцця?
Ты прыйшоў і прайшоў у нябыт
ад нябыту,
Не ламаючы Вечнасці рух,
І святло дараваў сваім сэрцам
адкрытым,
Княства цемры паменшыўшы круг.
А ці можа не так? – Не, іначай
не бачу
Усвядомлены поступ зямны –
Каб не змоўклі ў вяках, Небу гімнам
удзячным,
На званіцах святыя званы.

* * *
Усё будзе, як будзе.
Як спрадвеку было.
Чэрвень... верасень…
Студзень
Зноў аконнае шкло
Распісаў акварэллю.
Кружаць, кружаць арэлі
Невымоўнай тугі.
Дум маіх пераспелых
Ахінаюць лугі
Немым покрывам белым.
Усё будзе, як будзе.
Ціша зімняга сну…
Толькі сцелецца студзень –
Прадвяшчае вясну.

* * *
Сяргею Украінку
Дай Божа нам
Ачысціцца ад фарбаў,
Якімі нас расквеціў гэты век,
Каб не шукаць ні знатнасці,
ні скарбаў,
А звацца проста – добры чалавек.
Ляцець па часе птушкаю свабоды,
Адзінай мовай з небам гаварыць,
Каб хараство бясконцае пяшчоты
Душы сусвету для сябе адкрыць.
Любіць жыццё – звычайнае,
зямное,
Каб, сэрцам аб’яднаўшыся з зарой,
Купацца ў перадранішнім спакоі,
У шчасце занырнуўшы з галавой.
І дзень, адмыты гэтаю зарою,
Надзеяй прамяністай асвяціць,
Каб свет убачыць, створаным
Табою.
Не верыць, не баяцца, не прасіць.

* * *
Глыбінь начнога неба сіні звон
Ледзь чутным спевам зорак
песцяць золкі,
Каб разам з сонцам сыпнуць
перазвон,
Святлом адкрытых, колераў вясёлкі.
А цемры здань, ад сонму тых праяў
Хаваючыся ў захад патаемны,
Вяртае зноў сусвет рэальных з’яў –
Такі знаёмы, звыклы і прыемны.
Світанку час, вітаючы, заве
У новы дзень – свабодны і яскравы,
Дзе свет жыцця, квітнеючы, жыве –
Як неўміручы сведка Божай Славы!