Опрос


ТЕМЫ

Последние комментарии

Культура

«Судьбу приемлю без печали»

Версия для печатиВерсия для печатиОтправить на e-mailОтправить на e-mail
Автор: 
Пятро Камкоў, старшы выкладчык кафедры журналістыкі МДУ імя А.А.Куляшова.

Мікалаю Емельянаву – 80.

«Судьбу приемлю без печали». Менавіта такую назву атрымала адна са шматлікіх кніг Мікалая Емельянава, вядомага на Магілёўшчыне і далёка за яе межамі паэта. І гэта назва ў поўнай ступені адпавядае ўсёй яго творчасці.

У цэнтры ўвагі аўтара наша паўсядзённае жыццё з яго клопатамі, радасцямі і расчараваннямі, поспехамі і няўдачамі. Лірычны герой вершаў імкнецца спасцігнуць загадкі гісторыі, хоць краем вока ўбачыць таемнае змаганне Дабра і Зла.
Нарадзіўся Мікалай Кірылавіч Емельянаў 15 лютага 1935 года ў вёсцы Мікалаеўка Магілёўскага раёна.

Леса, поля, деревня малая –
босого детства отчий край.
Зовется просто – Николаевка,
а я, конечно, Николай.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Магілёўскага раёна і горада Магілёва. Друкаваўся ў газетах “За камуністычную працу” (зараз “Прыдняпроўская ніва”), “Могілёўская праўда”, “Знамя юности”, “Магілёўскія ведамасці” і іншых выданнях.
У сваіх творах Мікалай Емельянаў выказвае глыбокую заклапочанасць аб лёсе краіны, роднай зямлі, проста чалавека, якому давераны высокі абавязак – быць гаспадаром усяго таго, што дасталося ў спадчыну:

– Если нет дороги, проложи ее сам, – сцвярджае паэт.

Паэтычны вобраз выяўленча- выразны, пластычны. Паэт звяртаецца да ўсёй паўнаты беларускага жыцця, з яго складанасцю і драматызмам. Ён ставіць перад творчасцю глабальныя агульнажыццёвыя задачы, паэтычнае ажыццяўленне якіх павінна раскрыць сутнасць часу і існавання свету.

Пора, проснись! Ты должен все
суметь –
расправить спину и с колен
подняться.
Твой выбор: человеком умереть
или рабом навеки оставаться.

З такімі пранікнёнымі словамі звяртаецца паэт да сучасніка. На думку аўтара, кожны грамадзянін, калі ён сапраўды адчувае сябе грамадзянінам сваёй краіны, павінен раз і назаўсёды зрабіць для сябе вывад: як жыць? І галоўнае:

Творить добро – великий шанс,
дарованный нам свыше.
Так сделай первый трудный шаг –
стань равнодушья выше.

Тэма радзімы, бацькаўшчыны – адна з найбольш выразных у творчасці паэта.
Паўсюль у свеце хараство. І не заўважыць, прайсці міма – проста немагчыма. Асабліва калі ў цябе чулая душа паэта, які можа заўважыць і ацаніць гэту прыгажосць, схапіць ягоны вобраз, увасобіўшы ў малюнку, карціну, што займае месца ў прасторы і часе. А таму ў паэзіі Мікалая Емельянава прырода не проста фон, а дзеючая сіла. У зборніку “Приметы времени” тэме прыроды адведзены асобны раздзел пад назвай “Природа – заповедник красоты”.

Природа – заповедник красоты,
я ей открытым сердцем причащаюсь.
В глаза мне смотрят нежные цветы,
и я внимаю им и поклоняюсь.

Нават назвы вершаў гавораць самі за сябе: “Рябина”, “Сосна”, “Яблоня”, “Цветы”, “Гибель березы”, “Рассвет”, “За клюквой”, “Март” і іншыя.

Паэт глыбока адчувае свет прыгажосці, дасканаласці, гармоніі. Больш таго, гэтае хараство непарыўна звязана з радзімай і жанчынай. А таму тэма любві, кахання займае адно з вядучых месц у творчасці Мікалая Емельянава. Мова лірыкі адмысловая. Паэта вабіць перш за ўсё краса, прыгажосць ва ўсіх сваіх праявах.

О, господи, ты создал женщину
не из Адамова ребра.
Ее любить тобой завещано
как символ счастья и добра.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Спасибо, бог, твое творение
милей всего, что создал ты.
Она – весеннее цветение,
она – синоним красоты.

Адчуваючы ўсю складанасць часу, аўтар, тым не менш, з аптымізмам глядзіць у будучыню. І сведчаннем таму могуць быць яго гумарыстычныя вершы. Дастаткова звярнуць увагу на раздзел “Судьбу приемлю без печали” з кнігі “Попытка исповеди”.

– Чем дольше я живу,
тем жить мне интересней,
– удакладняе аўтар.

Цікавымі, змястоўнымі з’яўляюцца і эпіграмы на сяброў і знаёмых: Эдуарда Мядведскага, Алега Зайцава, Віктара Рабініна і іншых.

Творы Мікалая Емельянава напоўнены сапраўдным лірызмам, паэтычнай выразнасцю, што сведчыць пра таленавітасць аўтара, высокі ўзровень яго паэзіі. Бо майстэрства паэта расце. Думаецца, што ўзрост не стане перашкодай для плённай працы мастака слова. А яго творы знойдуць водгук у душах чытачоў.